Путеводитель по сайту Отличия ЛитСалона от других сайтов

Тры канверты

Тры    канверты

Змена  кiраўнiцтва  iдзе ў установе,
I начальник быўшы мовiў сваё слова
«Табе я, як брату ад шчырага сэрца
Палажу у скрыню  ажно тры канверты.
Калi будзе добра - не ламай ты голаў
Хай тады канверты  i ляжаць там колам.
Здарыцца  ж -  начальства цябе стане дзерцi
Хуценька  успомi  пра канверцiк першы.
Калi ж зноў адчуеш, што  не вельмi не гладка
Пра другi канверцік ты падумай, братка.
А калi ўжо стане ўсе нямiла  ў свеце,
Вось тады  дастанеш мой канверцiк трэцi. 
Пацiснуўшы рукі , разышлiся хлопцы.
Аднаму навука, другому ж свой клопат.
Але вельмі  хутка  кіраўнік той новы
Успомніў  пра былога і пра іх  размову.
Адчыніў ён скрыню, першы ўзяў канверцік,
Прачытаўшы, усклікнуў: «Каб на цябе чэрці…»
Там жа ў двух радочках сваёю рукою
Пісаў папярэднік  упэўнена такое:
«Гавары усім босам (дальнім і  тутэйшым)-
Не я винаваты, гэта  ж ён –ранейшы».
Радасна  падумаў:«Будзь , браток, здаровы,
Залатыя словы - прыму за аснову! ».
Зажыў , як у казцы, цешыў  усіх лоўка,
Тольки ліха ціха падкацілась  зноўку.
Ды ен не зважае, гоніць прэч трывогу
(Чаго  хвалявацца – ў скрыні ж есць падмога).
Дастае канверцік, адкрывае жвава,
Думае сабе сам:«Што ж там за праява?»
Там жа аркуш белы , а на ім  такое:
«Абяцай і кайся!». Апасля  чаго  ён
У кожную прамову тыя словы піша,
Зноў ва установе хараство, зацішша.
Ды ляцеў  час хутка, як птушкі  у вырай,
Тры гады мінула ад размовы шчырай.
Перасталі  верыць абяцанням  хлуса,
Але  ёсць канверцік-веліч і спакуса.
Доўга думаў хлопец (хоць і  аднабока)
Бо  канверт  апошні, як на ілбе вока .
Але ўсе ж  рашыўся,(а куды ж паперці)
Адкрыў, і зжахнуўся:«Гатуй тры канверты».

Нравится
09:40
338
© Алиса
Загрузка...
Нажимая на кнопку, вы даете согласие на обработку своих персональных данных.
Нет комментариев. Ваш будет первым!

Все авторские права на произведения принадлежат их авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора. Ответственность за тексты произведений авторы несут самостоятельно на основании правил ЛитСалона и Российского законодательства.


Пользовательское соглашение